Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ён вельмі стаміўся ад прэзідэнцтва (відэа)
Гэтыя словы кіраўніка дзяржавы прагучалі ў яго інтэрв'ю тэлеканалу "Расія 1".
Лукашэнка: "Слухайце, я 20 гадоў прапрацаваў прэзідэнтам, што мне яшчэ трэба? Мне ўжо трэба думаць, як там у цёплым месцы прыхінуцца і спакойна пасядзець. Я проста чалавек, які стаміўся ад гэтага. Я шукаю недзе кут, каб дзесьці ціхенька сесці і адпачыць" (на відэа гэты момант гл. ад 11.13).
Таксама ў інтэрв'ю Лукашэнка гаварыў пра сітуацыю на Данбасе, пра ўцекачоў з Украіны, пра адносіны з Расіяй, пра нядаўні саміт у Мінску ды пра злога "дзядзьку Сэма з-за акіяну". Кіраўнік Беларусі ў чарговы раз нагадаў, што яго называюць "апошнім дыктатарам Еўропы". "Радуйцеся, бо апошні... Сталін сышоў даўно, іншыя пасыходзілі, а я вось апошнім сыходжу…", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Фота — ria.ru, прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі