Аляксандр Лукашэнка звольніў кіраўніка аднаго з галоўных упраўленняў КДБ
Аляксандр Лукашэнка вызваліў Івана Квяткоўскага ад пасады начальніка галоўнага ўпраўлення па контрразведвальным забеспячэнні праваахоўных і кантрольных органаў, барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Як адзначае БелаПАН, на гэтую пасаду Квяткоўскі быў прызначаны 30 снежня 2007 года.