Аляксей Кудрын: Заява Лукашэнкі мне не зразумелая

Неабгрунтаванымі лічыць заявы Аляксандра Лукашэнкі міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын. Нагадаем, кіраўнік Беларусі быў узрушаны тым, што Кудрын выказаўся пра магчымую хуткую неплацёжаздольнасць нашай краіны.  Асабліва расійскага міністра закранула прыраўнанне яго Аляксандрам Лукашэнкам да апазіцыі. Кудрын нагадаў, што за апошнія паўтары гады Расія прадставіла Беларусі крэдыты на суму каля 3 млрд долараў, пры гэтым прымаліся пэўныя ўмовы — бездыфіцытны бюджэт, замарожванне заробкаў, павышэнне тарыфаў, правядзенне дэвальвацыі.

"Калі мы гаворым пра тое, што трэба працягваць пэўныя меры, раптам гэта выклікае такую нечаканую рэакцыю. Нам гэта не зразумела", — цытуе словы Аляксея Кудрына БелаПАН. Расійскі міністр лічыць, што ў такой сітуацыі расійская падтрымка беларускай эканомікі можа аказацца "безвыніковай і неэфектыўнай".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі