Амбасада ЗША пракаментавала затрыманне юрыста Юрыя Зянковіча

Амбасада ЗША пракаментавала затрыманне юрыста Юрыя Зянковіча

Амбасада ЗША ў Беларусі пракаментавала затрыманне юрыста Юрыя Зянковіча, які з'яўляецца грамадзянінам ЗША і Беларусі.

"Мы бачылі паведамленні ў СМІ пра змяшчэнне грамадзяніна ЗША пад варту ў Мінску. У кожным выпадку арышту або затрымання грамадзяніна ЗША за мяжой мы гатовыя прадаставіць усе неабходныя консульскія паслугі. Адной з найважнейшых задач Дзяржаўнага дэпартамента, амбасадаў і консульстваў ЗША з'яўляецца аказанне дапамогі грамадзянам ЗША, якія знаходзяцца ў зняволенні або затрыманыя за мяжой. Згодна з наяўнай практыкай мы не перадаем інфармацыю пра грамадзян ЗША без іх пісьмовай згоды", — цытуе TUT.by словы прэс-аташэ амбасады ЗША Ціма О'Конара.

Амерыканскія дыпламаты ўстрымаліся ад ацэнкі таго факту, што беларускія спецслужбы затрымалі грамадзяніна ЗША. Не адказалі яны і на пытанне, ці наведваў ужо Зянковіча амерыканскі консул. 

Пра затрыманне Зянковіча стала вядома 13 красавіка. У той жа дзень стала вядома пра затрыманне старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва і літаратуразнаўцы Аляксандра Фядуты.

Па словах жонкі, Зянковіча выкралі з маскоўскага гатэля 11 красавіка, заявіўшы персаналу, што гэты чалавек звязаны з тэрарызмам. 

Зянковіч — сябра Партыі БНФ. На пачатку 2000-х ён з'ехаў у ЗША, стаў там юрыстам, атрымаў грамадзянства. 

Яго жонка Алена Дзенісавец расказала журналістам са словаў адваката, што Зянковіч мае статус падазраванага, але канкрэтнага артыкула адвакат не назваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі