Амбасадар Беларусі адмаўляе наяўнасць пісьмовых прэтэнзій ад "Газпрома"

Амбасадар Беларусі ў Расіі Васіль Даўгалёў заяўляе, што афіцыйны Мінск пакуль не атрымліваў ніякіх прэтэнзій ад "Газпрома". Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю інтэрнэт-выданню GZT.ru. Па словах дыпламата, магчыма, ёсць нейкія моманты, звязаныя з аплатай перавышэння кантрактнага кошту над сярэднегадавым, але ў той жа час ёсць вусныя дамоўленасці між кіраўнікамі краінаў.

Нагадаем, напярэдадні прадстаўнік расійскай амбасады ў Беларусі паведаміў, што "Газпром" запатрабаваў ад "Белтрансгаза" пагасіць запазычанасць за пастаўлены ў Беларусь расійскі газ у суме 231 мільён долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі