Амерыканец Эмануіл Зэльцэр аб’явіў галадоўку ў беларускай турме
8 чэрвеня зняволены грамадзянін ЗША Эмануіл Зэльцэр аб’явіў галадоўку. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адвакат Дзмітрый Гарачка.
Эмануіл Зэльцэр, які адбывае тэрмін зняволення ў магілёўскай калоніі, аб’явіў галадоўку ў знак безвыходнасці.
Вось што сказаў у інтэрв'ю Еўрарадыё Дзмітрый Гарачка:
"Нічога новага не з’явілася. Адзінае сказаў, што раз сябе так паводзяць, з сённяшняга дня аб’явіць галадоўку, дый усё".
Эмануіл Зэльцэр адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 11 Магілёва. З моманту пераводу ў калоніі – з восені 2008 года – ён знаходзіцца ў медыцынскай частцы.
Грамадзянін ЗША падпадае пад амністыю, аб’яўленую да 64-годдзя з моманту вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак працэс тармозіцца з-за таго, што Мінскі гарадскі суд ужо каля месяца ніяк не прышле даведку, што дзяржава не мае судовых прэтэнзій да зняволенага.