Амерыканец Эмануіл Зэльцэр галадае ў беларускай турме ўжо тры дні
У чацвер прадстаўнікі амбасады ЗША наведаюць Магілёў, дзе адбывае пакаранне амерыканскі грамадзянін Эмануіл Зэльцэр. Тры дні цягнецца галадоўка амерыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра, які адбывае тры гады зняволення ў магілёўскай калоніі №15. Амерыканец не збіраецца спыняць галадоўку, гаворыць ягоны адвакат Дзмітрый Гарачка, які 10 чэрвеня наведаў падабароннага. Пра здароўе зняволенага, які з восені 2008 году “не вылазіць” з медыцынскай часткі калоніі, лепш не гаварыць, кажа Гарачка:
"Дрэнна, што ж тут добрага? Трэці дзень, як галадае. Прэтэнзій да адміністрацыі калоніі (каб гэта зразумела было) няма, уся праблема ў тым, што проста не высылаюць даведку".
Нагадаем, Мінскі гарадскі суд дагэтуль не пераслаў у магілёўскую калонію даведку, што ні дзяржаўныя ўстановы, ні грамадзяне Беларусі не маюць судовых прэтэнзій да Эмануіла Зэльцэра. З-за яе адсутнасці тармозіцца працэдура ўжыцця амністыі да амерыканца, які летась быў асуджаны на тры гады зняволення па абвінавачанні ў камерцыйным шпіянажы і выкарыстанні фальшывых дакументаў.