Амерыканская гільдыя кінаакцёраў уручыла галоўны прыз
У Лос-Анджэлесе прайшла 25-я цырымонія ўручэння ўзнагарод гільдыі кінаакцёраў ЗША. Галоўную прэмію — за лепшы акцёрскі склад у мастацкім фільме (а не за лепшы фільм) — атрымаў фільм пра супергероя "Чорная пантэра". Ён жа перамог і ў намінацыі "лепшая каманда каскадзёраў". Лепшым акцёрскім складам серыялу назвалі ўдзельнікаў тэлепраекта "Гэта мы", інфармуе "Бі-Бі-Сі".
Прыз за лепшую ролю атрымалі Глен Клоўз ("Жонка") і Рамі Малек (за ролю Фрэдзі Мерк'юры з "Багемскай рапсодыі"). Лепшая актрыса другога плана — Эмілі Блант ("Ціхае месца"), лепшы акцёр другога плана — Махершала Алі ("Зялёная кніга"). Поўны спіс пераможцаў гл. тут.
Лічыцца, што прэмія гільдыі кінаакцёраў ЗША анансуе лаўрэатаў прэміі "Оскар". Цырымонія прызначаная на 24 лютага.