Амерыканскі журналіст: Некаторыя ўкраінскія салдаты адмаўляюцца выконваць загады
Рэпартаж з Новаазоўска змясціў сайт nytimes.com.
Як вядома, учора расійскія войскі пры падтрымцы 30 танкаў увайшлі ў гэты горад на ўзбярэжжы Азоўскага мора. Інфармацыя пра тое, ці было супраціўленне ўкраінскіх вайскоўцаў, супярэчлівая. Па адной версіі, яны адразу адступілі ў бок Марыупаля, па іншай — утрымлівалі частку горада.
Амерыканскі журналіст Эндру Крэймер піша пра ўварванне расійскіх войскаў на ўкраінскую зямлю ды пра тое, што некаторыя ўкраінскія салдаты адмаўляліся выконваць загады сваіх камандзіраў.
"Камандзір падраздзялення, якое з'яўляецца часткай 9-й брыгады з Вінніцы, крычаў на мужчын, спрабаваў іх развярнуць. Ніякага выніку. Тады ён сказаў усім, хто адмаўляецца ваяваць, адысці ад астатніх. Адступілі 11 чалавек, астатнія вярнуліся ў горад", — так апісвае сітуацыю пад Новаазоўскам журналіст. Паводле яго слоў, асобныя групы вайскоўцаў "хаатычна беглі".
Фота — Reuters