Амерыканскія навукоўцы атрымалі ствалавыя клеткі праз кланаванне чалавека

Потым гэтыя клеткі могуць ужывацца для стварэння цягліцаў сэрца, костак, мазгавой тканкі ці любога іншага віду клетак чалавечага арганізма.



Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе Cell. Падчас эксперыментаў, якія правялі навукоўцы са штата Арэгон, ужываліся метады, скарыстаныя пры стварэнні авечкі Долі ў Вялікабрытаніі, інфармуе ВВС.



Даследчыкі мяркуюць, што ствалавыя клеткі могуць быць атрыманы і з іншых крыніц — больш танных, простых і не настолькі этычна спрэчных.



Сапернікі метаду лічаць, што неэтычна ставіць эксперыменты над чалавечымі эмбрыёнамі, і заклікаюць увесці забарону на гэта. Крытыкі кажуць, што ўсе эмбрыёны — штучныя ці натуральныя — могуць развіцца ў паўнавартаснага чалавека, таму праводзіць з імі эксперыменты амаральна.



Яны лічаць, што неабходна атрымліваць ствалавыя клеткі з тканак дарослых людзей. Але прыхільнікі новага метаду запэўніваюць, што эмбрыёны, атрыманыя з яго дапамогай, ніколі не змогуць развіцца ў паўнавартаснага чалавека.



Фота — stemcellclinic.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі