Анатоль Куляшоў узнагародзіў міліцыянтаў з Сахаліна за "таямнічую" аперацыю

Два расійскіх міліцыянта з Сахаліна атрымалі ганаровыя граматы МУС Беларусі, падпісаныя генерал-маёрам міліцыі Анатолем Куляшовым. За злоўленага "асабліва небяспечнага злачынцу" былі адзначаныя начальнік упраўлення крымінальнага вышуку УУС па Сахалінскай вобласці, маёр Сяргей Масцяркоў і выконваючы абавязкі першага намесніка абласной міліцыі, палкоўнік Уладзімір Сізоў. РИА "Сахалин-Курилы" адзначае, што падрабязнасці праведзенай аперацыі трымаюцца ў таямніцы. Вядома толькі, што невядомы здзейсніў злачынства ў Беларусі і спрабаваў адсядзецца на Сахаліне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі