Андрэй Макарэвіч і "Машина времени" праедуцца па Еўропе
У сувязі з татальнай адменай у Расіі, музыкі вымушаныя адмовіцца ад канцэртаў на Радзіме і граць на Захадзе.
Андрэй Макарэвіч і "Машина времени" прынялі рашэнне адмяніць канцэртныя туры па Расіі ў 2015 годзе пасля таго, як Санкт-Пецярбург, Казань, Кіраў і іншыя гарады адмовіліся ад іх выступаў.
Па словах прэс-аташэ гурта Антона Чарніна, адзіны канцэрт у Расіі ў бліжэйшы час пройдзе 13 сакавіка ў "Crocus City Hall". У астатні час музыкі плануюць выступіць у Берліне, Франкфурце, Дзюсельдорфе, Гановеры і Парыжы.
Чарнін кажа, што арганізатары канцэртаў "Машины времени" у Расіі ператэлефаноўвалі гурту і ўсе як адзін спасылаліся на кепскі продаж квіткоў. "У той час, як квіткі нават не паступалі ў продаж. Ну, вы самі ўсё разумееце", — рэзюмуе прэс-аташэ.
Нагадаем, Андрэй Макарэвіч і гурт "Машина времени" трапілі пад забарону з-за сваіх палітычных поглядаў: музыкі асуджаюць палітыку Расіі ў дачыненні да Украіны.
Паводле vegchel.ru
Фота: muzgazeta.com