Андрэй Макарэвіч запісаў сваю першую песню на беларускай мове (аўдыё)

Лідар расійскага гурта “Машина времени” Андрэй Макарэвіч запісаў для праекта “Global Reload” грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і партала Tuzin.fm сваю першую песню на беларускай мове. Яна мае назву "Снег".

"Па-беларуску вельмі цікава паспрабаваць, бо гены ўсё ж такі маю, — цытуе словы Макарэвіча сайт budzma.by. — Я вельмі добра памятаю моцны беларускі акцэнт маёй бабулі... Для мяне гэта паклон маім продкам, якіх ужо няма на свеце... Я вельмі люблю Беларусь, у мяне тут шмат сяброў".

Паводле слоў Макарэвіча, песню “Снег” у арыгінале ён запісаў яшчэ ў 1970-я. На беларускую мову яе пераклаў Юрый Несцярэнка. Яна была запісаная Андрэем Макарэвічам разам з музыкамі з гурта Apple Tea.

Нагадаем, бацька Макарэвіча паходзіць з Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці (продкі маці — з Віцебшчыны). Некалькі гадоў таму музыкант ездзіў на сваю малую радзіму.

Андрэй Макарэвіч: у мяне беларускае прозвішча бацькі, па маці я — Шмуйловіч

Фота, аўдыё: budzma.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі