Андрэй Макарэвіч трапіў у лякарню
Лідэра гурта "Машина времени" Андрэя Макарэвіча тэрмінова даставілі ў лякарню з высокім ціскам і моцнымі болямі ў раёне паясніцы. Вядома, што медыкі ўжо знялі ў 54-гадовага музыкі кардыяграму, узялі аналізы і прызначылі пільнае абследаванне, па выніках якога і будзе прынята рашэнне аб прызначэнні адпаведнага курсу лячэння.
Нагадаю, што летам 2007 года Макарэвіч перанёс аперацыю на нырках.
На гэты момант медыкі высвятляюць, ці ёсць якая-небудзь сувязь паміж мінулым і цяперашнім захворваннямі.
Сам лідэр "Машины времени" не збіраецца затрымлівацца ў лякарні надоўга, бо з 3 красавіка ў яго пачынаецца гастрольны тур па Расіі з "Аркестрам Крэольскага танга".
Фота: www.zvezdi.ru