Андрэя Касціцына дыскваліфікавалі на адзін матч ЧС па хакеі
Такое рашэнне вынесла Міжнародная федэрацыя хакею.
Форвард беларускай зборнай атрымаў пакаранне за грубы прыём, праведзены супраць гульца зборнай ЗША Мэта Донавана. Дысцыплінарны камітэт расцаніў гэта як атаку ў вобласці галавы і шыі.
Такім чынам, Касціцын прапусціць матч зборнай Беларусі супраць Казахстану, які пройдзе 11 траўня.
У стартавым матчы турніру Беларусь прайграла ЗША з лікам 1:6.