Анішчанка: Юлія Скрыпаль выздаравела, бо яе труцілі непрафесіяналы

Анішчанка: Юлія Скрыпаль выздаравела, бо яе труцілі непрафесіяналы

Вядомы расійскі палітык, дэпутат Дзярждумы Генадзь Анішчанка (былы кіраўнік Рассельгаснагляду) пракаментаваў першае інтэрв'ю Юліі Скрыпаль пасля выздараўлення. 

Юлія Скрыпаль, якая разам з бацькам (былым агентам ГРУ) пацярпела ад атручання ў Вялікабрытаніі, 23 траўня дала першае публічнае інтэрв'ю. У ім яна сказала, што хацела бы абавязкова вярнуцца на радзіму, у Расію. У атручванні бацькі і дачкі Скрыпаляў брытанскія ўлады абвінавацілі Расію. 

"Сам факт выздараўлення Юліі Скрыпаль сведчыць, што калі атручванне і мела месца, то яго арганізатары — відавочныя непрафесіяналы. Так што і ўся гэтая гісторыя, і тлумачэнні, якія гучалі з боку вышэйшай службовай асобы Вялікабрытаніі, умацоўваюць мяне ў меркаванні, што гэта інсцэніроўка, зладжаная дзеля шуміхі, якая затым была паднятая", — перадае riafan.ru словы першага намесніка старшыні камітэта Дзярждумы па адукацыі і навуцы Генадзя Анішчанкі.

Таксама ён звярнуў увагу на шнар на шыі 33-гадовай Юліі Скрыпаль. Шнар мог узнікнуць ад аперацыі трахеастаміі. "Ужыванне трахеастаміі — гэта дапушчальная пры пэўных станах пацыента медыцынская маніпуляцыя. Да яе звяртаюцца, напрыклад, пры немагчымасці інтубацыі натуральным шляхам у сілу нейкіх натуральных праблем з гартанню. Неабходнасць трахеастаміі можа быць выкліканая таксама ацёкам гартані, гэта бывае пры інтаксікацыях, выкліканых, напрыклад, дыфтэрыяй", — зазначыў Анішчанка. Ён заявіў, што расійскія лекары павінны высветліць, ці была неабходнасць у такой аперацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі