Апанентаў Лукашэнкі, якія з'ехалі за мяжу, хочуць судзіць завочна

З ініцыятывай завочных судоў выступіў Следчы камітэт Беларусі​ /www.freepik.com
З ініцыятывай завочных судоў выступіў Следчы камітэт Беларусі​ /www.freepik.com

Апанентаў Аляксандра Лукашэнкі, вымушаных з'ехаць за мяжу, хочуць судзіць завочна. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч ў эфіры тэлеканала СТВ.

Ён адзначыў, што краіны, дзе цяпер знаходзяцца гэтыя людзі, іх не выдаюць. У сувязі ў гэтым з'явілася ідэя "ўвесці папраўкі ў закон, каб была магчымасць у краіне прыцягваць да крымінальнай адказнасці, Гэта значыць асудзіць".

Судзіць будуць завочна.

"Вядома ж, ён будзе знаходзіцца за мяжой, вядома ж, яго не выдадуць. Але тое, што ён прысуджаны, да прыкладу, да двух, трох гадоў пазбаўлення волі або іншага тэрміну, які вызначыць суд, гэта будзе, напэўна, накладваць пэўны адбітак", — мяркуе Вальфовіч.

Па яго словах, з ініцыятывай выступіў Следчы камітэт. Ідэю падтрымалі Вярхоўны суд і Генэральная пракуратура. У бліжэйшы час гэтае пытанне будзе разгледжана на пасяджэнні Савета бяспекі.

На СТВ у Вальфовіча таксама спыталі аб мэтазгоднасці "агулам абмежаваць працу мэсэнджараў на тэрыторыі Беларусі", а не забараняць тэлеграм-каналы па адным.

"Можна і так, вядома. Пайсці гэтым шляхам. Але ці правільна гэта будзе, дэмакратычна ці гэта будзе? Усё ж такі мы спадзяемся на здаровы сэнс", — сказаў Вольфавіч.

Раней пра выехаўшых беларусаў выказваўся ГУБАЗіК. Прадстаўнік упраўлення Вячаслаў Арлоўскі прапаноўваў пазбаўляць грамадзянства апанентаў улады, якія апынуліся за мяжой і "працуюць у інтарэсах заходніх краін".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі