Апазіцыя Венесуэлы вінаваціць прэзідэнта ў "юрыдычнай змове"

Апазіцыя Венесуэлы вінаваціць прэзідэнта ў "юрыдычнай змове"

Апазіцыйная кааліцыя Венесуэлы звярнулася да міжнароднай супольнасці. Яна просіць расследаваць спробы прэзідэнта Нікаласа Мадуры пазбавіць апазіцыю большасці ў кангрэсе, перадае BBC.

Кіруючая партыя Венесуэлы аспрэчыла ў судзе вынікі па васьмі месцах у парламенце, якія выйгралі апазіцыйныя дэпутаты. Калі пазовы будуць задаволеныя, то апазіцыя можа пазбавіцца парламенцкай большасці, якая дае ёй права аспрэчваць рашэнні прэзідэнта. Ужо стала вядома, што Вярхоўны суд адмяніў інаўгурацыю трох апазіцыйных кандыдатаў.

У лісце, які апазіцыя накіравала генсакратару ААН Пан Гі Муну і кіраўніцтву Еўрасаюза гаворыцца: "Краіна, рэгіён і свет сутыкнуліся са спробай юрыдычнай змовы супраць рашэння венесуэльскага народа, абвешчанага на выбарах". На думку аўтараў звароту, паводзіны кіруючай партыі ставяць Венесуэлу на мяжу катастрофы, наступствы якой будуць адчувацца ва ўсім рэгіёне.

На парламенцкіх выбарах, якія прайшлі на пачатку снежня, венесуэльская апазіцыя атрымала 112 з 167 месцаў у Нацыянальнай асамблеі. Пазней прэзідэнт Нікалас Мадура заявіў, што апазіцыя вяла "брудную гульню" на выбарах.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі