Апазіцыя выказалася наконт "малочнай вайны"
Лібералізацыя, якая выкарыстоўваецца ў якасці шыльды, нясе небяспеку. Пра гэта заявіў Андрэй Саннікаў падчас прэс-канферэнцыі лідэраў апазіцыі 16 чэрвеня. Па ягоных словах, цяперашні канфлікт паміж Беларуссю і Расіяй беларуская тэлевізія імкнецца паказаць як паварот Лукашэнкі на захад. І Захад спачувальна ставіцца да Беларусі.
Саннікаў: Мы бачым каментары, якія ідуць з Захаду, што сяброўства і дыялог з Лукашэнкам даюць плён.
Але, адзначае сп.Саннікаў, беларуская ўлада прыкрываецца лібералізацыяй толькі як шыльдай. Ён згадаў пра арыштаванага Мікалая Аўтуховіча, які галадае ўжо 62-і дзень, пра скандальнае інтэрв'ю амерыканскай грамадзянкі Ўладлены Фукс, выпушчанай з беларускай турмы. На думку палітыка, пакуль яшчэ рана казаць пра рэальныя паслабленні.
Саннікаў: Толькі калі мы адчуем, што палітычныя рэпрэсіі як з'ява ў Беларусі могуць знікнуць, тады можна будзе казаць пра лібералізацыю.
Лідэр Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, каментуючы падзеі апошніх дзён, заявіў, што БНФ выступае супраць АДКБ і за нармальную мяжу з Расіяй, "якая б абмяжоўвала злачынства і была зручная для эканамікі". Дзеянні беларускіх уладаў, на яго думку, тлумачацца толькі гандлем з Расіяй.