Апазіцыя заклікае ЕС сумесна адхіліць Януковіча ад улады

Ён сустракаўся з прэзідэнтам Еўрапарламента Марцінам Шульцам, а таксама з лідарамі і прадстаўнікамі асноўных палітычных груп Еўрапарламента. Немыра праінфармаваў іх пра апошнія падзеі ва Украіне. Палітык заклікаў Еўрапарламент "захаваць прысутнасць ва Украіне ў рамках пастаяннай місіі Еўрапарламента, якая павінна знаходзіцца не толькі ў Кіеве, але і ў іншых гарадах нашай краіны".



"Час для кампрамісаў з Януковічам амаль вычарпаны, — цытуе словы Рыгора Немыры УНІАН. — Прэзідэнт не кантралюе сітуацыю, ахвяры сярод мірнага насельніцтва на яго сумленні... Трэба сумеснымі высілкамі, выкарыстоўваючы палітычныя метады, адхіліць яго ад улады".
 

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі