Апошні дзень збору подпісаў: па ўсёй Беларусі праходзяць пікеты
19 чэрвеня — апошні дзень збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. Па ўсёй краіне зноў праходзяць легальныя пікеты і людзі стаяць у чэргах, каб паставіць подпіс за альтэрнатыўных кандыдатаў. У сталіцы — на плошчы каля філармоніі.
Напярэдадні ў Мінску тысячы людзей сем гадзін стаялі ў "ланцугу салідарнасці" з затрыманымі. Затрыманні працягваюцца і ў пятніцу.
Чарга ў Мінску, 19 чэрвеня 2020-га / Еўрарадыё
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.