Аптымізацыя праваахоўных і сілавых ведамстваў у Беларусі працягнецца

Аптымізацыя праваахоўных і сілавых ведамстваў у Беларусі працягнецца

У Беларусі працягнецца аптымізацыя праваахоўных і сілавых ведамстваў. Пра гэта ішла гаворка на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Станіславам Засем.

Пасля сустрэчы Зась распавёў журналістам, што гэтае пытанне застаецца на парадку дня і знаходзіцца на кантролі ў кіраўніка дзяржавы. На яго думку, аптымізацыя сілавікоў будзе праходзіць паэтапна, перадае БЕЛТА.

Напрыклад, рыхтуецца пакет прапановаў па аптымізацыі структуры Міністэрства ўнутраных спраў. Гэта можна зрабіць дзякуючы абстаноўцы, якая складваецца ў краіне. Прапаноўваецца скараціць колькасць інспектараў ДАІ на дарогах, бо колькасць ДТЗ на дарогах і колькасць загінулых у выніку аварый сёлета знізілася амаль на 13% у параўнанні з папярэднім годам.

Ёсць поспехі і ў сферы барацьбы са злачыннасцю. У параўнанні з 2015 годам на 13,7% знізілася колькасць злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў. Таксама скарачаецца колькасць крадзяжоў і злачынстваў у сельскай мясцовасці.

У ваенных і ваенізаваных ВНУ краіны прапаноўваецца да чатырох гадоў скараціць тэрмін навучання ваенных лётчыкаў, сувязістаў і спецыялістаў інфармацыйных сістэм.

Станіслаў Зась таксама паведаміў Аляксандру Лукашэнку пра сферу нацыянальнай бяспекі. Па яго словах, сітуацыя застаецца стабільнай, усе ведамства і дзяржаўныя органы працуюць у штатным рэжыме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі