Апублікаваныя абавязацельствы, прынятыя Беларуссю перад МВФ
Сталі вядомыя абавязацельствы, прынятыя Беларуссю ў межах пагаднення з Міжнародным валютным фондам аб крэдыце стэнд-бай. Адпаведны ліст за подпісам прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага і старшыні праўлення Нацбанка Пятра Пракаповіча апублікаваны на афіцыйным сайце МВФ. "Урад выканаў структурны кантрольны паказчык на канец сакавіка 2009 года па лібералізацыі цэн, павысіў цэны на жыллёва-камунальныя паслугі, знізіў заработную плату ў дзяржаўным сектары, адмовіўся ад практыкі размяшчэння дэпазітаў цэнтральных і мясцовых органаў кіравання ў камерцыйных банках, адмяніў гранічны верхні паказчык працэнтнай стаўкі для крэдытаў у беларускіх рублях, што выдаюцца карпаратыўнаму сектару", — гаворыцца ў лісце.
Яго аўтары таксама паведамляюць аб намеры ўрада захаваць жорсткую палітыку ў сферы заработнай платы: "Прынята рашэнне не праводзіць павышэнне зарплаты ў дзяржаўным сектары да верасня 2009 года". Адзначаецца, што ўрад мае намер прыняць дадатковыя меры па скарачэнні субсідавання жыллёва-камунальных паслуг для насельніцтва за кошт бюджэту.
Урад шукае стратэгічнага інвестара, які купіць кантрольны пакет акцый двух дзяржаўных банкаў (ААТ "Белпрамбудбанк" і ААТ "Белінвестбанк") і мінарытарныя пакеты ў АСБ "Беларусбанк" і ААТ "Белаграпрамбанк", як толькі рыначныя ўмовы дазволяць гэта зрабіць, адзначаецца ў лісце. Урад таксама плануе да 30 верасня ўнесці ў парламент законапраект "Аб прыватызацыі", паведамляе БелаПАН.