Арганізацыі з Беларусі могуць узяць удзел у праграме ЕС па культуры

У праграме ЕС па культуры ў 2009—2010 гадах могуць узяць удзел і арганізацыі з Беларусі. Як паведамілі ў прадстаўніцтве Еўракамісіі ў Кіеве, заяўкі на фінансаванне праектаў у межах праграмы ЕС па культуры могуць падаваць арганізацыі з адной або адразу некалькіх краін ЕС.
Браць удзел у праектах можа Арменія, Беларусь, Грузія, Егіпет, Іарданія і Малдова. Праграма ЕС скіраваная на ўзмацненне ролі культуры ў межах Еўрапейскай палітыкі, спрыянне ўзаемаразуменню і развіццю грамадзянскай супольнасці.

Разам з тым праекты будуць прасоўваць і ўкараняць Канвенцыі па культурнай разнастайнасці ЮНЕСКА.

БелаПАН


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі