"Арганізатар дыялогавых пляцовак" даслаў ліст цяпер у Рэчыцу
У гімназію ў Рэчыцы прыйшоў фэйкавы ліст з загадам арганізаваць "дыялогавую пляцоўку". І яе там правялі!
Учора Еўрарадыё распавядала пра такую ж гісторыю ў Мінску.
"Арганізатар дыялогавых пляцовак" стварыў фэйкавы e-mail і запатрабаваў ад супрацоўнікаў рэчыцкай гімназіі цягам дня арганізаваць "дыялогавую пляцоўку" па зменах у Канстытуцыю. Невялічкую — на пяць-сем чалавек. Але абавязкова з удзелам адміністрацыі ўстановы. І з наяўнасцю дзяржаўнай сімволікі.
Прайшло менш чым тры гадзіны — і з гімназіі даслалі фота з мерапрыемства! Ці было на "дыялогавай пляцоўцы" штосьці акрамя фотасесіі, невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.