Арганізатараў "Еўрапейскага маршу" зноў выклікаюць у суд
Арганізатарам "Еўрапейскага маршу" прыйшлі позвы ў суд Савецкага раёну Мінску на 22 красавіка. Пра гэта паведаміў кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Пазоўнікам выступае прадпрыемства "Горрэмаўтадор" і яго кіраўнік Іван Гурыновіч. Ад арганізатараў "Еўрапейскага маршу" патрабуюць аплаціць выдаткі больш як на 2 мільёны рублёў (каля 1000 долараў). Анатоль Лябедзька лічыць справу палітычна матываванай.
Лябедзька: “Спадар Гурыновіч, кіраўнік “Горрэмаўтадору”, чалавек падначалены. Таму тое, што яму сказалі з Мінгарвыканкаму, – тое ён і робіць”.
Нагадаем, што суд па гэтай справе пачынаўся ўжо двойчы, але абодва разы "Горрэмаўтадор" не мог абгрунтаваць свае матэрыяльныя прэтэнзіі да адказчыкаў. Па словах Лябедзькі, у трэці раз аргументаў у пазоўніка не пабольшала.