Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Дубаі

Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Дубаі

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Дубаі, перадае БЕЛТА.

19 лютага яна ў двух сэтах перамагла прадстаўніцу Сербіі Івану Ёравіч — 6:4, 6:0. 

Саперніцай дзявятай ракеткі свету за выхад у чвэрцьфінал стане швейцарская тэнісістка Бялінда Бенчыч (45).

Яшчэ адна наша суайчынніца Аляксандра Сасновіч (33) сёння ў 1/16 фіналу ў Дубаі прайграла прадстаўніцы кітайскага Тайбэя Се Шувэй (31) — 1:6, 2:6.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі