Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу US Open
Арына Сабаленка на US Open 2021 / Reuters
Арына Сабаленка выйграла свой першы матч на US Open і выйшла ў 1/8 фіналу. Беларуская тэнісістка ў двух сэтах: 6:3, 6:3 — упэўнена абыграла 26-ю ракетку свету, амерыканку Даніэль Колінз.
У матчы за выхад у чвэрцьфінал Сабаленка сустрэнецца з Элізай Мертэнс з Бельгіі.
23 жніўня стала вядома, што Арына Сабаленка паднялася на другое месца ў рэйтынгу WTA — Жаночай тэніснай асацыяцыі. Нягледзячы на хуткі вылет з турніра ў Цынцынаці, яна абыйшла японку Наомі Осака. Першае месца з вялікім адрывам займае аўстралійка Эшлі Барці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.