Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал парнага разраду ў Індыян-Уэлсе

Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал парнага разраду ў Індыян-Уэлсе

На тэнісным турніры ў амерыканскім Індыян-Уэлсе з прызавым фондам больш за 9 мільёнаў долараў беларуска Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал парнага разраду.

Наша суайчынніца гуляе з бельгійкай Элізе Мертэнс. У матчы 1/8 фіналу  яны перамаглі амерыканска-славенскі дуэт Ракель Атава / Катарына Срэботнік — 5:7, 6:3, 11:9.

Наступнымі іх суперніцамі будзе амерыканскі тандэм Кейтлін Крысціян / Эйжа Мухамад.

У адзіночным разрадзе Сабаленка ў трэцім крузе спаборніцтваў сустрэнецца з украінкай Лесяй Цурэнка.

Іншыя беларускія тэнісісткі ўжо выбылі са спаборніцтваў у Індыян-Уэлсе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі