Арына Сабаленка захавала дзевятае месца ў рэйтынгу WTA

Арына Сабаленка захавала дзевятае месца ў рэйтынгу WTA

18 лютага з'явіўся абноўлены рэйтынг WTA. Арына Сабаленка захавала ў ім дзевятае месца. У іншых беларускіх тэнісістак таксама не адбылося істотных зменаў. Аляксандра Сасновіч па-ранейшаму 33-я, Вікторыя Азаранка апусцілася на адзін радок, яна цяпер 49-я. Вера Лапко, як і тыдзень таму, 60-я. Вольга Гаварцова паднялася на адзін радок — на 315-е месца.

Першай ракеткай свету застаецца японка Наомі Осака. На другім месцы — Сімона Халеп з Румыніі, на трэцім — амерыканка Слоан Сцівенс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі