Арына Сабаленка захавала дзявятае месца ў рэйтынгу WTA

Арына Сабаленка захавала дзявятае месца ў рэйтынгу WTA

Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) абнародавала абноўлены рэйтынг. Беларуска Арына Сабаленка захавала ў ім дзявятае месца, як і тыдзень таму.

Першую тройку складаюць Наомі Осака (Японія), Сімона Халеп (Румынія), Петра Квітава (Чэхія). 

Сярод беларускіх тэнісістак, якія ўваходзяць у першую сотню сусветнага рэйтынгу Аляксандра Сасновіч таксама захавала за сабой 33-е месца. А іншыя дзве нашыя суайчынніцы страцілі свае пазіцыі: Вікторыя Азаранка апусцілася з 49-га месца на 50-е, а Вера Лапко — з 60-га на 63-е. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі