Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой адкрыла офіс у Вільні
Асацыяцыя "падтрымлівае і прасоўвае бізнэс, які вядзецца сумленнымі беларусамі" / t.me/abbabusiness/
Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой адкрыла офіс у Вільні. Гэта стала магчымым пры фінансавай падтрымцы ЕС, піша @abbabusiness. Асацыяцыя падкрэслівае, што "падтрымлівае і прасоўвае бізнес, які вядзецца сумленнымі беларусамі". Яна садзейнічае ў прыцягненні фінансавання для бізнэсу, стартапаў і бізнес-ідэй.
Прадстаўніком асацыяцыі ў Літве, Латвіі і Эстоніі стаў віцэ-прэзідэнт ABBA Сяргей Наўродскі.
22 лютага Святлана Ціханоўская падчас выступу ў Бруселі ў Еўрапейскім камітэце па сацыяльных і эканамічных пытаннях заклікала падтрымаць беларускі бізнес за мяжой.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.