Асцярожна, усё зачыняецца! Што адмянілі або перанеслі праз каранавірус

Чарга ў супермаркет, Італія / Euronews​
Чарга ў супермаркет, Італія / Euronews​

У Беларусі праз пандэмію каранавіруса рэкамендавана да 6 красавіка не праводзіць масавыя мерапрыемствы, асабліва з удзелам замежнікаў. Дактары кажуць, што бяспечная адлегласць паміж людзьмі — адзін метр, а значыць, будзе адменена шмат канцэртаў. Зрэшты, паслядоўнасці ў рашэннях уладаў няма: матчы ¼ фіналу Кубка беларусі па футболе і хакейнае першынства сярод юніёраў пройдуць як планавалася — хіба што з дадатковай вільготнай уборкай і некаторымі іншымі мерамі бяспекі.

Ва ўсім астатнім свеце тым часам адмененыя дзясяткі буйных мерапрыемстваў. Паглядзім, якія.

Сусветны маштаб

УЕФА прыняла рашэнне перанесці чэмпіянат Еўропы па футболе 2020 года на 2021 год. Турнір павінен быў прайсці ў чэрвені і ліпені ў 12 гарадах па ўсім кантыненце.

Таксама УЕФА прыпыніла правядзенне Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы — двух найбуйнейшых клубных турніраў Старога свету. Пра дату іх аднаўлення будзе абвешчана пазней. Абодва турніры да прыпынення знаходзіліся на стадыі ⅛ фіналу. Праблемы прадказальна паўсталі з удзелам у турнірах італьянскіх і іспанскіх клубаў, бо ў гэтых краінах абвешчанае надзвычайнае становішча.

Осторожно, всё закрывается! Что отменили или перенесли из-за коронавируса
Чэмпіянат пад пагрозай

У Швейцарыі за тыдзень да пачатку быў адменены Жэнеўскі аўтасалон. Улады выпусцілі распараджэнне аб забароне ўсіх масавых мерапрыемстваў з удзелам больш чым 1000 чалавек. Таксама вельмі імаверна, што ў найбліжэйшы час будзе абвешчана аб адмене чэмпіянату свету па хакеі.

Стартавы этап новага сезону "Формулы-1" — Гран-пры Аўстраліі — адкладзены праз COVID-19. Ён павінен быў прайсці 14-15 сакавіка ў Мельбурне. Але каранавірус пранік і ў Аўстралію — адной з яго ахвяр стаў акцёр Том Хэнкс, інфекцыю дыягнаставалі і ў міністра ўнутраных спраў Аўстраліі Пітэра Датана.

Прэм'ера фільма пра агента Джэймса Бонда пад назвай "Не час паміраць" перанесеная з вясны на лістапад 2020 года. Не час для новых серый "Бандыяны"! Яшчэ непрыемныя весткі для кінаманаў: прыпыненыя здымкі сёмай часткі фільма "Місія невыканальная" ў Венецыі, адмененая прэм'ера фільма студыі Disney "Мулан". Пад вялікім пытаннем выхад дзявятага "Фарсажу".

Осторожно, всё закрывается! Что отменили или перенесли из-за коронавируса
фота Kinopoisk.ru

Кітай

Яшчэ ў пачатку года ў Кітаі, адкуль вірус COVID-2019 распаўсюдзіўся практычна па ўсёй планеце, былі адмененыя навагоднія мерапрыемствы. Цяпер жа часова забароненыя нават вяселлі і пахаванні. Напярэдадні вясновага сезона ўзыходжання на самую высокую вяршыню свету Кітай у пятніцу адмяніў дазволы на ўзыходжанне на Эверэст. Таксама Непал і Кітай адмянілі туры на Эверэст.

Адкладзены прызначаны на канец сакавіка штогадовы міжнародны эканамічны форум на востраве Хайнань. Яго называюць кітайскім Давосам — па аналогіі з эканамічным форумам, што кожны год праходзіць у Швейцарыі.

Еўрасаюз і ЗША

У Францыі быў адменены парыжскі паўмарафон, часова прыпыненая праца Луўра. Таксама было вырашана не праводзіць Сусветны турыстычны кірмаш у Парыжы. Яшчэ ў сталіцы Францыі не адбыліся два канцэрты Мадонны — 10 і 11 сакавіка. Пры гэтым Францыя вырашыла не адмяняць і не пераносіць агульнанацыянальныя муніцыпальныя выбары. Першы тур — у нядзелю, 15 сакавіка.

У Італіі на каранцін праз каранавірус пастаўленая ўся краіна. Адмененыя ўсе масавыя мерапрыемствы. У Венецыі адмовіліся ад традыцыйнага карнавалу. У Мілане закрыўся тэатр "Ла Скала". Адменены Міжнародны фестываль журналістыкі 2020 года. Да 3 красавіка былі прыпыненыя чэмпіянаты Італіі і Іспаніі па футболе.

Канада адмяніла жаночы чэмпіянат свету — 2020 па хакеі. Пад пагрозай правядзенне чэмпіянату свету па фігурным катанні, які павінен прайсці ў Манрэалі 16-22 сакавіка. Вядома, што жонка прэм'ер-міністра Канады Джасціна Трудо заразілася каранавірусам, а ён сам знаходзіцца ў каранціне.

Кіраўніцтва англійскай прэм'ер-лігі (АПЛ) разглядае магчымасць забароны на наведванне матчаў для людзей, старэйшых за 70 гадоў, праз распаўсюджванне каранавіруса. Дарэчы, ужо згаданая УЕФА вынесла забарону на пацісканне рук футбалістаў і суддзяў.

У Ірландыі вырашылі адмовіцца ад усіх парадаў у Дзень святога Патрыка 17 сакавіка, уключаючы самае буйное шэсце, запланаванае ў Дубліне.

Осторожно, всё закрывается! Что отменили или перенесли из-за коронавируса
Дзень святога Патрыка

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп з мэтамі прадухілення распаўсюджвання каранавіруса COVID-19 забараніў уезд на тэрыторыю Злучаных Штатаў з усіх краін Шэнгенскай зоны. У Нью-Ёрку ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі. Пра прыпыненне чэмпіянатаў абвясцілі Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя і Нацыянальная хакейная ліга.

Былы СССР

Таджыкістан

У Таджыкістане дэзінфекцыя праводзіцца на рынках і ў іншых шматлюдных месцах. На каранцін закрытыя мячэці, уключаючы саборныя, адмененыя пятнічныя і пяціразовыя малітвы.

Казахстан

У Казахстане адмянілі ваенны парад у гонар 75-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, які павінен быў прайсці ў Нур-Султане.

Кыргызстан

Кыргызстан закрыў свае межы з 1 сакавіка для грамадзян Кітая, Ірана, Афганістана, Паўднёвай Карэі і Італіі.


Суседзі Беларусі

Украіна

Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны з 13 сакавіка на 14 дзён забараніў уезд на тэрыторыю краіны замежных грамадзян. Кабінет міністраў увёў каранцін ва ўсіх абласцях краіны. Ён прадугледжвае закрыццё навучальных устаноў, забарону масавых сходаў, закрыццё авіязносін з некаторымі краінамі. Пры гэтым ніякіх прыкметных падзей у Украіне да гэтага часу не адменена.

Осторожно, всё закрывается! Что отменили или перенесли из-за коронавируса
Фота з сацсетак

Расія

Аргкамітэт Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму прыняў рашэнне не праводзіць мерапрыемства ў 2020 годзе. Мэр Масквы Сяргей Сабянін падпісаў указ аб забароне да 10 красавіка спартыўных, відовішчных, публічных і іншых масавых мерапрыемстваў.

У Новасібірску адмянілі "Крымскую вясну" — маштабнае свята, прысвечанае анексіі Крыма Расіяй. Жыхары Ліпецка праз каранавірус не змаглі правесці запланаваны аўтамабільны хросны ход супраць каранавіруса. Лагічна, ну.

Осторожно, всё закрывается! Что отменили или перенесли из-за коронавируса
Хросны ход, архіўнае фота

Краіны Балтыі

Эстонія і Латвія ўвялі рэжым надзвычайнага становішча ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса SARS-CoV-2. Ён уступіў у сілу з 13 сакавіка. Грамадзяне, якія вярнуліся з краін і рэгіёнаў, закранутых пандэміяй, павінныя прайсці двухтыднёвы каранцін. У Літве аб'яўленая надзвычайная сітуацыя.

Польшча

Польшча ўводзіць санітарны кантроль на межах, у тым ліку з Беларуссю. Адтуль забаронены вываз лекаў і медыцынскіх сродкаў, прызначаных для барацьбы з каранавірусам. Адменены традыцыйны "Марш жыцця" на тэрыторыі былога канцлагера Асвенцім.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі