Аўтааварыя ў цэнтры Магілёва перакрыла транспартны рух (фота)

Аўтааварыя ў цэнтры Магілёва перакрыла транспартны рух (фота)

Увечары 22 сакавіка на скрыжаванні вуліц Першамайскай і праспект Міра маршрутнае таксі “Газель” сутыкнулася з аўтамабілем БМВ. У выніку сутыкнення маршрутка перакулілася і заблакавала рух аўтатранспарту.

Са словаў міліцыянтаў, ніхто з пасажыраў маршруткі і кіроўцаў аўтамабіляў не пацярпеў. Назваць вінаватага можна будзе толькі пасля расследавання аварыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі