Аўтары расказалі пра незвычайную скульптуру, якую ўсталёўваюць у Мінску
Скульптура сімвалізуе клопат аб прыродзе / minsknews.by
Аўтары расказалі пра незвычайную скульптуру, якую ўсталёўваюць у Мінску. Нядаўна каля бізнес-цэнтра на скрыжаванні вуліцы Даўгабродскай і Уральскай з'явіліся вялізныя пальцы, якія тырчаць з зямлі. Высветлілася, што яны будуць трымаць дрэва, піша minsknews.by.
Кіраўнік адной са сталічных майстэрняў Андрэй Новік кажа, што замовіў скульптуру уладальнік сеткі ювелірных крамаў Аляксей Карагін. Працавала над ёй каманда з трох чалавек. Вышыня арт'еб'екта 1,5 метра. Скульптура выраблена з пенапласта, які пакрывае 5-міліметровы пласт шклапластыка. Каркас зварылі з арматуры.
Па словах аўтараў, скульптура сімвалізуе клопат аб прыродзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.