"Авангард" плануе развітацца з Сяргеем Касціцыным?

Як піша сайт omskzdes.ru, кіраўніцтва клуба хоча выставіць гульца на драфт адмоваў. Форвард ярка выявіў сябе падчас леташняга лакаўту ў НХЛ. Яго вяртання ў расійскі клуб чакалі шматлікія заўзятары, алё ў гэтым сезоне ён не паказвае ранейшай гульні.



У 13 матчах рэгулярнага чэмпіянату беларус набраў 6 (2+4) ачкоў. Уладальнікаў "Авангарда" вынікі Касціцына не задавальняюць, таму хакеіст можа апынуцца ў ліку "адмоўнікаў".



Фота — collegemvd.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі