Аварыя ў Мінску пакінула больш за 3600 кватэраў без святла

Паведамленне пра адсутнасць электраэнэргіі ратавальнікі атрымалі ў 16.29. Па словах спецыялістаў, якія перадае БЕЛТА, праблемы ўзніклі на падстанцыі "Азярышча" на вуліцы Купрэвіча, 4. 

Без электрычнасці засталіся 5 шматкватэрных жылых дамоў (577 кватэраў) і 31 прыватны жылы дом у Партызанскім раёне, а таксама 17 шматкватэрных жылых дамоў (3074 кватэры) у Першамайскім раёне. 

Аднавіць пастаўку электраэнэргіі ўдалося праз паўтары гадзіны — каля 18-й. 

Фота — postoronam.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі