Авечкін не згуляе з беларусамі, у яго сур'ёзная траўма (відэа)
Зборныя Беларусі і Расіі згуляюць у аўторак свой апошні матч на першым этапе хакейнага чэмпіянату свету, які праходзіць у Мінску.
Нападаючы расійскай каманды Аляксандр Авечкін не зможа ўзяць у ім удзел. Учора ў матчы са зборнай Нямеччыны ён атрымаў сур'ёзную траўму калена. Авечкіна завезлі ў бальніцу. Як інфармуе РІА "Новости", хакеіст не згуляе не толькі з беларусамі, пад пытаннем можа апынуцца яго далейшы ўдзел у чэмпіянаце.
Фота — ria.ru