Азаранка не трапіла ў лік "сеяных" гульцоў на Australian Open

Вікторыя Азаранка не трапіла ў лік "сеяных" гульцоў на Australian Open. Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі стартуе 19 студзеня. Беларускай тэнісістцы, якая на сённяшні дзень займае 41-е месца ў рэйтынгу WTA, упершыню за апошнія гады давядзецца стартаваць з кваліфікацыі.

Нагадаем, 5 студзеня Вікторыя Азаранка прайграла ўжо ў стартавым матчы на турніры ў Брысбене. Беларуска саступіла Караліне Плішкавай з Чэхіі — 6:4, 6:7, 4:6.

Фота: daylife.com 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі