Азаранка пакіне топ-20, калі на US Open не дойдзе да паўфіналу
Зараз беларуская тэнісістка займае 17-е месца ў рэйтынгу WTA.
Летась Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал US Open. Цяпер, як піша by.tribuna.com, яна пакіне топ-20, калі на Адкрытым чэмпіянаце ЗША не дойдзе да паўфіналу.
Акрамя таго, трэцяя ракетка свету кітаянка Лі На пакіне пяцёрку найлепшых тэнісістак, бо прапускае турнір.