Азаранка прадае свае красоўкі — грошы пойдуць на барацьбу з COVID-19

Азаранка прадае свае красоўкі — грошы пойдуць на барацьбу з COVID-19

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выставіла на дабрачынны аўкцыён свае красоўкі з аўтографамі. Выручаныя сродкі пойдуць у фонд, які займаецца дапамогай сем'ям і прадпрымальнікам у Маямі,  якія пацярпелі ад COVID-19.

“Я, Вікторыя Азаранка, — прафесійная тэнісістка, я ўдзельнічала ў некалькіх турнірах у Паўднёвай Флорыдзе. Мне балюча бачыць, як каранавірус уплывае на свет, маіх сяброў і членаў сям'і.

Афіцыйна прайшло 82 дні з тых часоў, як СААЗ пацвердзіла першы выпадак захворвання COVID-19 у ЗША. Успышка змяніла наша жыццё ў многіх кірунках, пачынаючы з медыцынскай галіны, і зараз, калі крызіс працягваецца, яна закранула 81% малых прадпрыемстваў акругі Маямі-Дейд і больш за 248 000 сем'яў з дзецьмі, у дадатак да 59% жыхароў, якія і так змагаліся, каб зводзіць канцы з канцамі.

Таму я хацела б дапамагчы мясцовым супольнасці, прадаўшы з аўкцыёну пару маіх тэнісных красовак з аўтографамі. Атрыманыя сродкі пойдуць на карысць United Way of Miami-Dade, які заснаваў фонд рэагавання на пандэмію ў Маямі. Фонд дазволіць нам вырашаць кароткатэрміновыя наступствы для працуючых сем'яў, якія не могуць задаволіць свае элементарныя патрэбы, уключаючы дапамогу ў арэндзе / іпатэцы, харчаванні, медыкаментах і камунальных паслугах, а таксама ў выдачы мікрагрантаў малым прадпрыемствам.

Дзякуючы нашым сумесным намаганням мы можам пабудаваць моцны Маямі”, —  напісала Азаранка ў сваім Instagram.

ЗША выйшлі на першае месца па колькасці смерцяў ад каранавіруса — 20601 чалавек.

Азаранка прадае свае красоўкі — грошы пойдуць на барацьбу з COVID-19

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі