Азаранка сенсацыйна перамагла Шарапаву і выйшла ў чвэрцьфінал

18-гадовая беларуская тэнісістка сёння сенсацыйна перамагла расіянку Марыю Шарапаву ў двух сэтах — 7:6, 6:2.

Такім чынам беларуска выйшла ў чвэрцьфінал “Кубка Крамля”. Марыя Шарапава займае чацвёртую пазіцыю ў сусветным рэйтынгу. На гэтым турніры яна была “пасеяна” другой.


У чвэрцьфінале Азаранка сустрэнецца з яшчэ адной расіянкай Аленай Дзяменцевай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі