Бацькі гімназіста выплацілі настаўніцы, на якую ён напаў, 23 тысячы долараў

Бацькі гімназіста выплацілі настаўніцы, на якую ён напаў, 23 тысячы долараў

Каля 23 тысяч долараў заплацілі бацькі гімназіста Даната Скакуна настаўніцы, на якую ён напаў з нажом. Пра гэта Аліна Зянковіч, маці хлопца, асуджанага на 8 гадоў пазбаўлення волі, распавяла ў інтэрв'ю сайту "Беларускі партызан"

Як паведамлялася раней, за напад на настаўніцу, які адбыўся ў траўні 2016 года, хлопец быў асуджаны на восем гадоў пазбаўлення волі. Матывам нападу называлася незадавальненне вучня кепскай адзнакай.

Маці кажа, што яны заплацілі настаўніцы кампенсацыю за маральныя і фізічныя пакуты, а таксама за выдаткі на яе лячэнне. Акрамя таго, яны заплацілі каменсацыю за маральныя пакуты, якія пацярпелая настаўніца атрымала ад публікацыяў у інтэрнэце па гэтай справе. 

Каб выплаціць кампенсацыю, кажа Аліна Зянковіч, давялося прадаць аўтамабіль. Акрамя таго, грошы ахвяравалі сваякі, сябры, бацькі аднакласнікаў Даната. 

Дзякуючы гэтым грошам, кажа маці, яе сына асудзілі на восем гадоў зняволення, а не 11, як прасіла пацярпелая настаўніца. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі