Бадмінтаністцы Конан забаранілі гуляць на чэмпіянаце свету
Чыноўнікі з Беларускай федэрацыі бадмінтона нечакана напісалі на спартсменку скаргу ў міжнародныя інстанцыі Карныя акцыі ў дачыненні да былой бадмінтаністкі зборнай Беларусі Вольгі Конан працягваюцца. На мінулым тыдні стала вядома, што працоўны кантракт не працягнулі маці спартсменкі Надзеі Лазараўне, якая працавала ў Цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па веславанні ў Брэсце. І вось днямі начальнік упраўлення па фізкультуры і спорту Брэсцкага аблвыканкама Мікалай Хевук у інтэрв’ю газеце “Вячэрні Брэст” пацвердзіў інфармацыю пра трохгадовую дыскваліфікацыю самой бадмінтаністкі. Вольга не зможа выступіць на жнівеньскім чэмпіянаце свету ў Індыі, адкуль яна паабяцала прывезці медаль.
Да самога Мікалая Хевука Еўрарадыё не датэлефанавалася, але ў яго прыёмнай інфармацыю пра дыскваліфікацыю пацвердзілі:
“Так, яе дыскваліфікавалі. І яе былы трэнер Конах у нас тут быў, размаўлялі на гэтую тэму”.
Гісторыя з дыскваліфікацыяй — нечаканы падвох для Вольгі Конан. У сакавіку гэтага года галоўны трэнер зборнай Беларусі па бадмінтоне Анатоль Скрыпко ў інтэрв’ю Еўрарадыё нават пажадаў Вользе поспеху ў яе замежнай кар’еры:
“Гэта яе выбар. Як кажуць, дай Бог. Я думаю, што на тым узроўні, дзе яна захоча, трэба вельмі шмат працаваць. Таму не ведаю, ці яна гэта вытрывае”.
Вольга вытрывала, пачала перамагаць за зборную Польшчы, а Беларуская федэрацыя бадмінтона пачала знянацку ставіць дзяўчыне палкі ў колы.
“Воля не едзе на чэмпіянат свету. Наша федэрацыя бадмінтона пабачыла сетку, што палякі заявілі яе на чэмпіянат, і хуценька напісалі пратэст у Міжнародную федэрацыю бадмінтона, — распавядае Надзея Лазараўна Конан, маці бадмінтаністкі. — Паводле ўмоў міжнароднай арганізацыі, яна не мае права гуляць афіцыйныя турніры — а гэта алімпіяды, чэмпіянаты свету, Еўропы — цягам трох гадоў”.
Нагадаем, спартсменка адмовілася падпісваць кантракт з Міністэрствам спорта пасля таго, як чыноўнікі пакінулі графу “заробак” у кантракце пустой. Пасля гэтага беларускае Міністэрства спорта не зрабіла высілкаў, каб вярнуць спартсменку з-за мяжы. А праз паўгода ёй пачалі атручваць жыццё.
“А на пачатку года яны нават не знайшлі часу напісаць у Міжнародную федэрацыю якое-небудзь хадайніцтва”, — здзіўляецца Надзея Лазараўна.
Згодна са словамі матулі, дачка моцна не збянтэжылася: Вольга працягвае гуляць за наймацнейшы клуб Германіі Bischmischeim. Да таго ж, бадмінтаністку запрасілі навучацца ў адзін з найпрэстыжнейшых універсітэтаў Лондана, дзе Вольга будзе падцягваць узровень мясцовых бадмінтаністаў.
Такім чынам, Вольга будзе мець гульнявую практыку і ўсё ж паспее выступіць на наступнай Алімпіядзе. Таму злапомнасць беларускіх чыноўнікаў, якія палец аб палец не ўдарылі, каб вярнуць перспектыўную бадмінтаністку на Беларусь, выглядае не інакш як злачыннай.
Фота з архіву