Барак Абама плануе пашырыць спіс аб'ектаў для атакі ў Сірыі

Як піша газета New York Times, пастаўленая задача пазбягаць удараў па месцах, дзе можа захоўвацца хімічная зброя. Згаданымі аб'ектамі для ўдару могуць быць аддзелы сірыйскага войска, адказныя за правядзенне хімічнай атакі супраць мірных грамадзян у прыгарадзе Дамаска. Таксама ў спіс патрапілі ракетныя і артылерыйскія батарэі, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў хімічнай атацы, ды базы Супрацьпаветранай абароны.



Раней планавалася, што ўдар па Сірыі нанясуць крылатыя ракеты, размешчаныя на караблях амерыканскага флота ў Міжземным моры. Цяпер Белы дом уздымае пытанне пра ўдзел у аперацыі вайсковай авіяцыі ЗША і Францыі.



Нагадаем, Кангрэс ЗША мусіць разгледзець пытанне аб атацы на Сірыю 9 верасня.

Фота — Reuters
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі