"Барселона " і "Атлетыка" выйшлі ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў (відэа)

6 лістапада ў Лізе чэмпіёнаў прайшлі другія 8 матчаў 4 тура. Ужо за 2 туры да канца групавога этапу іспанскія клубы — "Барселона " і " Атлетыка" — выйшлі ў 1/8 фіналу ЛЧ, таксама, як і нямецкая "Баварыя" і англійскі "Манчэстэр Сіці".

"Барса" перамагла на сваім полі італьянскі "Мілан" — 3:1. Ліянэль Месі забіў два мячы: спачатку з пенальці, а потым і з гульні. Зрэшты, у гэты вечар на Камп Ноў забівалі толькі футбалісты каталонскага клуба: 40-й хвіліне Бускетс развіў поспех Месі, а праз 5 хвілінаў Піке зрэзаў мяч у свае вароты пасля прастрэлу Кака.

Чацвёртую перамогу запар атрымаў і мадрыдскі " Атлетыка". У сябе дома ён прымаў венскую "Аустрыю", сустрэча скончылася з лікам 4:0.

Вось вынікі астатніх матчаў, што адбыліся 6 лістапада:

"Аякс" — "Селтык" : 1:0 ;

"Зеніт" — "Порту" : 1:1 ;

"Чэлсі" — "Шальке -04" : 3:0 ;

"Базэль" — "Сцяўа" : 1:1 ;

"Арсенал" — "Барусія" : 1:0 ;

"Напалі" — "Марсэль" : 3:2.

Матчы 5 тура Лігі чэмпіёнаў пройдуць 26-27 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі