Барысаўскага чыноўніка абвінавачваюць адразу па пяці артыкулах

Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, матэрыялы ўжо перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд. Былы чыноўнік па-ранейшаму застаецца за кратамі.



Следчыя выявілі дадатковыя эпізоды супрацьпраўнай дзейнасці — больш за 10 злачынстваў, звязаных з атрыманнем буйных хабараў, 2 выпадкі перавышэння ўлады і службовых паўнамцтваў, 1 эпізод з незаконным набыццём, захоўваннем, перавозкай і нашэннем боепрыпасаў, а яшчэ — замах на махлярства. Абвінавачанні выстаўленыя па 5 артыкулах Крымінальнага кодэксу.



Былы намеснік старшыні райвыканкама незаконна атрымаў больш за 35 тысяч долараў. Накладзены арышт на маёмасць і грашовыя сродкі абвінавачанага ў памеры больш за 315 млн рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі