Барысаўскі БАТЭ згуляў унічыю ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў — 0:0 (відэа)
Гэта была першая гульня еўракубкаў на "Барысаў-Арэне". БАТЭ правёў першы матч 2-га кваліфікацыйнага раўнда супраць албанскага "Скендэрбеў".
Каманда Аляксандра Ермаковіча часта валодала мячом, у другім тайме дамінаванне барысаўчан было татальным. Але забіць гол футбалісты БАТЭ так і не здолелі. Гульня скончылася "ўсухую" — 0:0.
Фота — tut.by