БАТЭ не змог “распакаваць” брэсцкае “Дынама”
6 ліпеня барысаўскі клуб страціў ачкі ў матчы 16-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе.
Гульня “Дынама” (Брэст) — БАТЭ скончылася сухой нічыёй — 0:0.
Сёння таксама прайшлі два іншыя матчы 16-га тура: “Белшына” ў сябе дома разграміла “Дняпро” — 3:1, а мазырская “Славія” разышлася з мірам з наваполацкім “Нафтанам” — 1:1.
Яшчэ два матчы пройдуць заўтра, 7 ліпеня: “Тарпеда-БелАЗ” сустрэнецца з “Гомелем”, а “Нёман” прыме “Мінск”. 8 ліпеня ў панядзелак сталічнае “Дынама” чакае ў госці “Шахцёра”, які пакуль трымае лідарства сёлетняга першынства.