БАТЭ сёння згуляе ў Лізе чэмпіёнаў з "Баерам"
У аўторак, 24 лістапада, БАТЭ згуляе ў чарговым матчы групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў з "Баерам". Ён пачнецца на "Барысаў-Арэне" а 20-й гадзіне. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 2".
Паўабаронца БАТЭ Аляксандр Глеб у сённяшнім паядынку разлічвае на перамогу. Напярэдадні матча ён кажа, што ў барысаўчан баявы настрой. Адзначым, што сёння не згуляе паўабаронца Ігар Стасевіч, у якога траўма.
У гасцях барысаўчане прайгралі "Баеру" з лікам 1:4.
У нашай групе БАТЭ з 3 ачкамі знаходзіцца на апошнім, чацвёртым месцы, у "Баера" 4 ачкі, на ачко больш мае "Рома", "Барселона" лідыруе з 10 баламі.
Фота: Еўрарадыё